Першая субота кожнага месяца — дзень грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання. Для вучняў пачатковых класаў прайшла пазнавальная гульня «Беларусь ад А да Я», а вучні 5 — 9 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі», пытанні якой былі прысвечаны тэме Беларусі: выдатныя мясціны і знакамітыя людзі, культурныя падзеі.