Запрашаем у суботу 3 верасня
Тэрмін прыёму дакументаў
У адпаведнасці з пунктам 95 Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастанаўленнем Міністэрства адукацыі ад 20.12.2011 №283 (у рэдакцыі ад 02.12.2019 №180), прыём дакументаў у першы клас установы агульнай сярэдняй адукацыі (УАСА) ажыццяўляецца з 13 чэрвеня па 16 жніўня 2022 года.
Пры наяўнасці свабодных месцаў дакументы могуць быць пададзены да 28 жніўня.
У першую чаргу ў 1 клас УАСА прымаюцца дзеці, якія пражываюць у мікрараёне УАСА. Пры наяўнасці свабодных месцаў ва УАСА могуць прымацца дзеці, якія пражываюць у іншых мікрараёнах.
Дакументы, неабходныя для прыёму дзіцяці ў 1 клас
Для прыёму дзяцей у першы клас установы агульнай сярэдняй адукацыі законныя прадстаўнікі падаюць наступныя дакументы:
Заява бацькоў (запаўняецца па ўзоры на месцы прыёму);
Пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці;
Пашпарт аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці;
Медыцынская даведка дзіцяці (з запісам аб гатоўнасці да навучання ў школе з 6-ці год).
Графік прыёму дакументаў для залічэння ў 1 клас
Дні тыдня | Час прыёму |
Панядзелак, cерада
пятніца |
з 900 да 1300
з 1400 да 1600 |
Аўторак, чацвер | з 900 да 1300
з 1800 да 2000 |
Субота | з 900 да 1300 |